Колас Якуб

Колас Якуб

Якуб Колас, сапраўднае імя Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы, Свержанская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня — 13 жніўня 1956, Мінск) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, мовазнавец, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928).