Дзіцячая літаратура
Проза
Паэзiя
Прыгоды
Навукова-папулярная
Гісторыя і краязнаўства
Дэбютны паэтычны зборнік Наталлі Святловай «Праз фортку сэрца» ўключае інтымную і філасофскую лірыку. Вершы напоўнены шчырасцю, як на споведзі, дзе душа наросхрыст і прагне пакаяцца. Ачышчаная, яна ўзлятае і натхняецца на новыя вышыні. Паэзія Наталлі Святловай — гэта новы, малады погляд на адвечныя тэмы: каханне, прызначэнне, сумленне... Тонкае сузіранне і глыбокая рэфлексія ўвасабляюцца ў радкі-абнадзейванні, якія дораць прагу жыць. Адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі.
У зборнік вершаў Рагнеда Малахоўскага ўвайшлі выбраныя творы, напісаныя з 2002 па 2024 г.
У зборніку «Спрадвечны бераг» сабраны лепшыя ўзоры паэтычнай спадчыны слынных паэтаў Гродзеншчыны: Міхася Васілька, Юркі Голуба і Маряна Дуксы. Радкі, напоўненыя лірызмам, глубокай філасафічнасцю і жыццёвай мудрасцю, закранаюцьсамыя тонкія струны чалавечай душы і напаўняюць яе поўным спектрам разнастайных пачуццяў: ад замілавання і ціхай задуменнасці да рамантычнай усхвляванасці і настальгічнага суму.
У зборніку «Адчыненая хаціна» прадстаўлены творы вядомых беларускіх паэтаў Івана Арабейкі, Алеся Каско і Васіля Сахарчука.
У паэтычным зборніку «Чыстая музыка неба» сабраны лепшыя творы знакамітых сыноў Брэстчыны: Міколы Антаноўскага, Міколы Бусько і Анатоля Шушко.
У кнігу яркага, самабытнага беларускага пісьменніка Генадзя Бураўкіна ўвайшлі выбраныя вершы і песні з яго паэтычнай спадчыны. Творы прасякнутыя глыбокім веданнем жыцця, чалавечае душы, любоўю да роднай мовы, гісторыі нашага краю.
Кнігу народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна складаюць вершы розных гадоў, напоўненыя глыбокай філасофіяй, мудрасцю і шчырай любоўю да сваёй зямлі, бацькоў і найкаштоўнейшага, бясцэннага скарба, атрыманага ў спадчыну ад іх — роднага беларускага слова.
Новая кніжная серыя Выдавецкага дома “Звязда” “Сябрына: паэзія народаў Рассіі” – чарговы мост літаратурнай дружбы, які звяжа беларускіх чытачоў з творамі расійскіх таленавітых літаратараў.
У гэтай кнізе – зусім новым зборніку вершаў таленавітай паэткі і перакладчыцы Таццяны Сівец – няма межаў: шчырасці, кахання, болю, нават геаграфічных… Разняволенасць – свабода быць тым, хто ты ёсць. Тым, кім ты мог бы стаць, пазбавіўшыся страху няволі ды небыцця.