Аўтары

Смалянка Анатоль
Смалянка Анатоль Уладзіміравіч (1936 – 2014) нарадзіўся ў вёсцы Рудзьма Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Быў ваенным журналістам. Службу скончыў пастаянным карэспандэнтам газеты Міністэрства абароны СССР “Красная звезда” па Беларускай ваеннай акрузе. Меў воінскае званне палкоўнік. Пасля звальнення з арміі працаваў карэспандэнтам у мінскай абласной газеце “Мінская праўда”, “Белорусской лесной газете”, галоўным спецыялістам, намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Празаік, публіцыст. Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Проза” (2007).
18.81 руб.
18.81 руб.
шт