Рыгор Іванавіч Барадулін (24 лютага 1935 — 2 сакавіка 2014) — беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Народны паэт Беларусі (1992).
Кнігу народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна складаюць вершы розных гадоў, напоўненыя глыбокай філасофіяй, мудрасцю і шчырай любоўю да сваёй зямлі, бацькоў і найкаштоўнейшага, бясцэннага скарба, атрыманага ў спадчыну ад іх — роднага беларускага слова.