Ар-Сяргі Вячаслаў

Ар-Сяргі Вячаслаў

Вячаслаў Вітальевіч Ар-Сяргі (сапраўднае прозвішча — Сяргееў; 5 красавіка 1962 г.) — удмурцкі і рускі паэт, празаік, эсэіст, драматург, кінасцэнарыст і перакладчык. Народны пісьменнік Удмурцкай Рэспублікі (2003). Лаўрэат прэміі Урада Удмурцкай Рэспублікі ў галіне літаратуры (2016). Ганаровы грамадзянін Заўялаўскага раёна Удмурцкай Рэспублікі (2020), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Удмурцкай Рэспублікі (2023).