Стэльмах Алена

Стэльмах Алена

Стэльмах Алена Анатольеўна нарадзілася 20 ліпеня 1965 года ў в. Навасады Дзяржынскага раёна. Закончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала галоўным рэдактарам раённай газеты “Узвышша” (г. Дзяржынск), галоўным рэдактарам “Белоруской лесной газеты”, намеснікам дырэктара ВД “Звязда”. Цяпер – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020), нагрудным знакам “Выдатнік друку” і інш. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2023) і Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2023) Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.