Вольга Юр’еўна Бялова (1985, Магілёў) — беларуская паэтэса, драматург.
Гэта казачна-таямнічая гісторыя пачалася з жоўтай фарбачкі, якая прадавалася ў краме для мастакоў. Маленькае жаўцяня стала прычынай неверагоднага клубка падзей, які прывёў звычайных беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак у краіну Гармоніі. А там такое здарылася!.. Выданне прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.