Дзіцячая літаратура
Проза
Паэзiя
Прыгоды
Навукова-папулярная
Гісторыя і краязнаўства
У аповесцях «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег» пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. Аповесць «Непаўторная вясна» ўваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для 9 класа.
У зборнік увайшлі творы выбітных сучасных беларускіх пісьменнікаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Святланы Быкавай, Генадзя Аўласенкі, а таксама класікаў айчыннай літаратуры Янкі Маўра, Якуба Коласа, Васіля Віткі, Івана Пташнікава.
У кнізе «Тайна Малінавай планеты» аўтар расказвае пра вандроўку дзяўчынкі Квятаначкі на іншую планету з назвай Малінавая. На працягу ўсяго часу маленькая прадстаўніца Зямлі вучыць усіх дабрыні, чуласці, добразычлівасці, любові да сваіх супляменнікаў і жыхароў усяго Сусвету.