Святло сяброўства
Наколькі літаратуры розных народаў і краін адрозніваюцца адна ад адной? Ці могуць яны стаць бліжэй і як гэта ажыццявіць? Ці добра ведаюць чытачы адной краіны літаратуру іншых і ці праяўляюць інтарэс да іх? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў аўтар кнігі шукаў у літаратараў краін усяго Еўразійскага кантынента.
Гутаркі з пісьменнікамі, паэтамі, літаратуразнаўцамі, а таксама артыкулы аб знакавых падзеях у літаратурным свеце Беларусі, Расіі, Азербайджана, Англіі, Арменіі, Казахстана, Кітая, Літвы, Пакістана, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана і Украіны чытач знойдзе ў гэтай кнізе.
Выданне адрасавана ў першую чаргу тым, хто цікавіцца літаратурай, літаратуразнаўствам і краязнаўствам, а таксама шырокай чытацкай аўдыторыі.