У зборнік увайшлі апавяданні Рыгора Ігнаценкі на тэму роднай прыроды. Яны пазнаёмяць юнага чытача з багатым раслінным і жывёльным светам Беларусі, з прыкметамі розных пор года, а таксама з жыццёвымі прыгодамі, павадкамі насельнікаў нашых лясоў, палёў, лугоў. Апавяданне «Бабіна лета» ўваходзіць у вучэбную праграму па прадмеце «Літаратурнае чытанне» для 4 класа.