bel ru en

Дараванне=Прощение=Vergebung

Дараванне=Прощение=Vergebung
5.08 руб.
    • Аўтар
      Брава А.
Колькасць
шт
Апісанне

Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах.

Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе. Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці «замацаванне афекту» гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў.

Вам будзе цікава

По цaне
Па нaвiзне
13.63 руб.
шт
6.70 руб.
шт