«Будуць адноўлены пастаўкі нафты ў Беларусь у тых аб'ёмах, якія прапісаны ў дзеючым пагадненні, гэта значыць па 24 млн тон на год. Такія аб'ёмы павінны пастаўляцца з гэтага года і да 2024-га ўключна. Дасягнутыя дамоўленасці выгадныя для нас. Да 2019 года ўключна 18 млн тон з агульнага аб'ёму будзе накіроўвацца на перапрацоўку на НПЗ. Для нас гэта абсалютна прымальна, гэта выгадна для заводаў. Яшчэ 6 млн тон будуць «ператаможваць», важна, што пошліны ад гэтай ператаможкі будуць паступаць у бюджэт Беларусі. Агульны эканамічны эфект ад дасягнутых дамоўленасцяў па нафце і газе ў найбліжэйшыя тры гады ацэньваецца экспертамі прыкладна ў $2 млрд».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka