Яшчэ з восені Нёман выйшаў са сваіх берагоў і падтапіў поплавы і альшанікі. Першы мароз гэтай зімы быў непрацяглым, але яго “мастацкія творы” можна назіраць і дагэтуль: вада паступова “вярнулася” ў русла, а лёд так і застаўся “трымацца”на дрэвах, кустах і нават тоненькіх дубчыках. Незвычайны вернісаж з лядовых канструкцый, напластаванняў і карункаў, гульні святла і пластыкі форм мне давялося назіраць паблізу Стоўбцаў. Вядома, без адліг і арктычных маразоў, завей і сакавіцкага сонейка гэтая зімовая эстэтыка не была б такой адметнай і на дзіва выразнай.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zima
[5] https://zviazda.by/be/tags/lyod