А як інакш?! Падпісчыца «Звязды» з трыццацігадовым стажам, былы школьны філолаг Ніна Калыхан на жыццё глядзіць вельмі аптымістычна, хоць у былой чарнобыльскай перасяленкі нараканняў на лёс было шмат.
Юрый Гнілазуб і яго сын Дзяніс у марозныя дні сачылі за станам дарог гаспадаркі «Гарадзілава» Маладзечанскага раёна, рабілі праезды для іншай аўтатэхнікі на малочнатаварныя фермы, чысцілі ад снегу прасёлкі да блізкіх і далёкіх вёсак.
Жыхар старажытнай Смаргоні Іван Піліпчык неабыякавы да гісторыі і культуры свайго горада і раёна.
Жыхары і госці Нясвіжа гэтай снежнай зімой маюць магчымасць сумясціць лыжны шпацыр з экскурсіяй па маляўнічых наваколлях старажытнага замка.
Дырэктар сярэдняй школы ў вёсцы Кальчуны Ашмянскага раёна Яўген НАВІЦКІ — настаўнік гісторыі, але мог бы выкладаць і фізкультуру.
Вядомы мастак-рэстаўратар заканчвае упрыгожванне другога паверха вежы Гальшанскага замка.
Маладая смаргонская сям'я Аляксандра і Анастасіі Маркінтовічаў са сваім першынцам — аднагадовым сынам Цімафеем на прагулцы каля гарадскога Спаса-Праабражэнскага храма на беразе рачулкі Оксны.
У студзені ў Ашмянах здалi ў эксплуатацыю дом для шматдзетных сем'яў на 36 кватэр.
Павел Емяльянаў і Сяргей Юсціневіч працуюць кавалямі-зваршчыкамі ў фермерскай гаспадарцы «Белаграсэрвіс» Смаргонскага раёна.
Больш за дзесяць гадоў сталічная жыхарка Святлана Герасімчык жыве ў вёсцы Чарнавокі Верхнядзвінскага раёна — невялікай і малалюднай, але лясной і ў краі азёр.