Усяго ў мерапрыемствах па навядзенні парадку [1] 21 красавіка прынялі удзел 31 249 спецыялістаў лясной гаспадаркі, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
На працягу дня работнікі галіны не толькі займаліся пасадкай лесу, уборкай смецця і захламленасці, але і прыводзілі ў парадак месцы масавага адпачынку, добраўпарадкоўвалі памятныя месцы і іншыя аб'екты. У выніку спецыялістамі галіны было выраблена прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) на суму 1 372 тысячы рублёў. Аб'ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, склаў 606 тысяч рублёў. Сума налічаных грашовых сродкаў для пералічэння склала 121 395 рублёў.
Сёлета рэспубліканскі суботнік супаў з заключным днём правядзення добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”. Мерапрыемства падтрымалі прадстаўнікі многіх дзяржаўных органаў і арганізацый. Да прыкладу, у дзень рэспубліканскага суботніка свой лес высадзіла кіраўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі і інш.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180421/1524295630-respublikanski-subotnik-prahodzic-u-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-subotnik