Ліпень — час падарожжаў. З гэтай прычыны часопіс маладых літаратараў "Маладосць" [3] часова мяняе рэдакцыйны партфель на дарожную сумку, у якую збірае з усёй Беларусі (і нават па ўсім даступным замежжы) усё тое, што хоць нейкім чынам (хоць нават і ўскосна) адпавядае тэмам дарог і вандровак.
Прымаем на адрасы нашых рэдактараў да 20 мая з мэтай надрукаваць у ліпеньскім нумары (у выпадку добрай якасці, канечне) наступныя б(д)рукаванкі:
- падарожныя нататкі (свае ці пераклады нечых чужых, нядаўнія ці гістарычныя),
- апавяданні і вершы (ад аўтараў ва ўзросце да 35 гадоў),
- вандроўкі любога кшталту — літаратурныя, кулінарныя, касмічныя, мікракасмічныя, "па слядах" і г.д. (аўтару самых незвычайных вандровак, прынятых да друку, абяцаецца прыз),
- гісторыі, пачутыя ў цягніках,
- думкі, якія ўзніклі ў дарозе,
- малюнкі, зробленыя падчас падарожжаў,
- іншае.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] http://zviazda.by/be/edition/maladosc
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladosc