Упершыню ў Беларусі пройдзе «Забег з вяснушкамі». Незвычайнае спартыўнае мерапрыемства арганізуецца для падрыхтоўкі да дабрачыннай кампаніі #velcombegom: SunRun Challenge, якая сёлета прысвечана дапамозе «сонечным» дзецям. «Умовы ўдзелу ў забегу простыя - рудыя валасы, вяснушкі, добры настрой і жаданне дапамагчы», - гавораць арганізатары.
Забег стартуе 14 чэрвеня ў 18.00 у мінскім парку забаў «Дрымлэнд». Каб апынуцца ў ліку ўдзельнікаў, неабходна перайсці па спасылцы і запоўніць простую форму рэгістрацыі [1].
Нагадаем, што старт акцыі 7 чэрвеня далі [2] 200 спартсменаў-аматараў з бегавых клубаў Мінска, якія здзейснілі вертыкальны забег «да сонца» на амаль 100 метровую вышыню ў ГСАК «Лагойск».
Дар'я СПЕВАК
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScMqLN9u4AJxcrWiHRkn0Ur7Jq_xR4ktFF19KKp7UQE9xvRRQ/viewform
[2] http://zviazda.by/be/news/20180611/1528704336-masavaya-akcyya-sunrun-challenge-proydze-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/velcom-a1