Жыхары вёскі Кардон Шумілінскага раёна — муж і жонка Леанід і Галіна Шакаравы (на фота) ужо цэлы тыдзень збіраюць спелыя чарніцы, бо ягадны лес побач, а ў вёсцы адкрыты нарыхтоўчы пункт. І кожны раз па чатыры вядры ягад яны прыносяць да нарыхтоўшчыцы і суседкі Вольгі Літоўкі. Прыносяць лясныя дары і іншыя днавяскоўцы, а таксама жыхары суседніх вёсак Ілава, Баркоў, Лявонава, Федзькава, бо ўраджай чарніц у гэтых мясцінах селёта сапраўды багаты.
— Два тыдні працягваецца ягадны сезон, — кажа Вольга Літоўка, — па сорак чалавек у дзень прыходзяць на нарыхтоўчы пункт.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya