Настаяцель праваслаўнага прыхода з вёскі Богіна Браслаўскага раёна Ігар ЧАЧУКОВІЧ са сваёй сям'ёй — матушкай Таццянай і дочкамі Марыяй і Анастасіяй — на пчальніку ў дзень Першага, альбо Мядовага, Спаса. Святар любіць пчол і шмат гадоў займаецца пчалярствам. Не забыўся бацюшка і пра іншыя традыцыі свята: пасля асвячэння мёду разам з вернікамі святар здзейсніў паломніцтва да Макавейскай крыніцы і асвяціў богінскія могілкі.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya