Развітанне з Анатолем Капскім пройдзе 24 верасня, паведамілі ў прэс-службе футбольнага клуба БАТЭ.
Жалобныя мерапрыемствы пройдуць у храме святога Арханёла Міхаіла ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна: у 7.00 пачнецца памінальная Боская літургія, у 8.00 пройдзе адпяванне.
Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 11.00 да 13.00 на "Барысаў-Арэне".
Анатолю Капскаму было 52 гады. Ён памёр [1] 22 верасня.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180922/1537612006-pamyor-anatol-kapski
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/bate