Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, педагога і аднаго са знакавых рэжысёраў айчыннага кіно Ігара Дабралюбава тэлеканал «Беларусь 3» прымеркаваў рэтраспектыву фільмаў майстра.
Так, 22 кастрычніка гледачы ўбачаць знакамітую «народную камедыю» «Белыя росы». У аўторак 23 кастрычніка будзе паказана ваенная кінааповесць «Іван Макаравіч».
24 кастрычніка ахвотныя змогуць паглядзець фільм «Братушка» , 25 кастрычніка ў праграме — кінааповесць «Расклад на паслязаўтра», а завершыць тэматычны тыдзень у пятніцу 26 кастрычніка кінастужка «Мама, я жывы» (1985). Дарэчы, як адзначаюць на «Беларусь 3», усе пяць фільмаў будуць суправаджацца схаванымі субцітрамі.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3