Этнограф Ларыса Мятлеўская і даследчык беларускага народнага танца Сяргей Выскварка стануць вядучымі новага фальклорнага праекта «Спявае Беларусь», які стартуе ў тэлевізійным эфіры ў лістападзе.
Здымачная група праграмы плануе наведаць розныя куткі краіны, ад паўночных раёнаў Віцебшчыны да памежных вёсак гомельскага Палесся, каб стварыць своеасаблівую «песенную карту Беларусі». Вядучыя разам з мясцовымі фальклорнымі калектывамі не толькі вывучаць старадаўнія беларускія песні, але і расшыфруюць іх для шырокай аўдыторыі з дапамогай караоке-цітраў. А вядомы фалькларыст Іван Крук дапоўніць спевы займальнымі гісторыямі пра важныя сімвалы вясковага жыцця і звязаныя з імі прыкметы і традыцыі: раскажа, напрыклад, што такое чырвоны кут, ад чаго абараняе падкова ў хаце і дзе павінен стаяць стол...
Першы выпуск праекта ўжо зняты — яго ўдзельнікамі сталі артысты фальклорнага калектыву «Калыханка» з гарадскога пасёлка Міханавічы Мінскага раёна.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/pragrama
[5] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/falklor