Гэтае пытанне абмяркоўвалі ўдзельнікі дыскусійнай секцыі «Мінскі працэс», якая прайшла ў рамках сустрэчы [3] Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. На секцыі прагучала меркаванне, што Мінскі працэс па вырашэнні праблем ва Украіне неабходны, але ўжо недастатковы.
Адзін з удзельнікаў адзначыў, што з аднаго боку, Мінскі фармат неабходны, але ўжо недастатковы і трэба знаходзіць іншыя пляцоўкі, напрыклад, можна падумаць аб спецыяльнай канферэнцыі па Украіне ў рамках АБСЕ. З другога — ёсць меркаванне, што адыход ад выбранай формы выкліча абвастрэнне праблемы.
Эксперт выдзяліў чатыры асноўныя прычыны канфлікту на Данбасе: геапалітычнае, геаэканамічнае супрацьстаянне двух блокаў, двухбаковыя расійска-ўкраінскія адносіны і канфлікт унутры самаго ўкраінскага грамадства. Мінскі працэс, на думку спецыяліста, працуе толькі над двума апошнімі праблемамі і не з’яўляецца пляцоўкай для абмеркавання геапалітычнага пытання НАТА і Расіі, а таксама геаэканамічных інтарэсаў ЕС і ЕАЭС. Без вырашэння гэтага завяршыць Мінскі працэс немагчыма, лічыць удзельнік мерапрыемства.
Спецыялісты адзначаюць, што павялічыць напружанне ў рэгіёне канфлікту можа і будучая прадвыбарчая кампанія на Украіне.
Па словах аднаго з спікераў, заходнія партнёры жывуць наратывамі, якія не маюць нічога агульнага з рэальнай палітыкай Расіі ў адносінах да Украіны. Расійская Федэрацыя, як ніхто іншы, зацікаўлена ў вырашэнні канфлікта: мільёны расіян і ўкраінцаў звязаныя роднаснай сувяззю, Расія нясе страты ад санкцый і прымае бежанцаў з зоны ваенных дзеянняў.
На думку экспертаў, мір на Данбасе можна дасягнуць “развядзеннем сілаў, супыненнем агню і дакументальным зацверджаннем асаблівага статусу гэтага рэгіёну”.
Дыскусійныя сесіі Мюнхенскай канферэнцыі праходзяць у незвычайным для журналістаў рэжыме «Чатэм Хаўса»: карэспандэнты маюць права свабодна карыстацца інфармацыяй, атрыманай ад спікераў, але не могуць раскрываць яго імя.
Марыя ДАДАЛКА
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] http://zviazda.by/be/news/20181030/1540902039-syonnya-pachala-rabotu-asnounaya-grupa-myunhenskay-kanferencyi-pa-byaspecy
[4] https://zviazda.by/be/tags/myunhenskaya-sustrecha
[5] https://zviazda.by/be/tags/myunhenskaya-kanferencyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/palityka