19 лістапада на адкрыцці Еўратыдня адбылася асноўная жараб'ёўка, якая вызначыла, каму выпадзе першы і апошні нумар у фінальным гала-канцэрце (№1 — Украіна, №20 — Польшча), а таксама пад якім нумарам выступіць краіна-гаспадыня конкурсу (Беларусь — №8). Пазней рэжысёры шоу і прадзюсары Еўрапейскага вяшчальнага саюза склалі чарговасць выступленняў астатніх удзельнікаў.
Цалкам гэты спіс выглядае так:
1. Украіна,
2. Партугалія,
3. Казахстан,
4. Албанія,
5. Расія,
6. Нідэрланды,
7. Азербайджан,
8. Беларусь,
9. Ірландыя,
10. Сербія,
11. Італія,
12. Аўстралія,
13. Грузія,
14. Ізраіль,
15. Францыя,
16. Македонія,
17. Арменія,
18. Уэльс,
19. Мальта,
20. Польшча.
Сёння [5] артысты правядуць першыя індывідуальныя рэпетыцыі на сцэне "Мінск-Арэны". А ўжо 23 лістапада стартуе першы этап глядацкага онлайн-галасавання: на афіцыйным сайце конкурсу кожны ахвотны зможа праслухаць песні ўсіх удзельнікаў і выбраць ад 3 да 5 фаварытаў. Што цікава: галасаваць за прадстаўніка сваёй краіны таксама можна, ажно да сярэдзіны дня 25 лістапада. Потым галасаванне прыпыніцца і адкрыецца наноў -- ужо толькі на 15 хвілін -- адразу пасля выступлення канкурсантаў. Нагадаем, што па правілах конкурсу што менавіта ацэнкі гледачоў складуць значную частку выніковых балаў дзіцячага "Еўрабачання".
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/muzyka
[5] http://zviazda.by/be/news/20181120/1542703062-udzelniki-dzicyachaga-eurabachannya-navedali-palac-nezalezhnasci
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2018-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/lyosavanne