Любамір Філіповіч надзвычай пазітыўны чалавек. Бадай, адзіны на ўвесь стольны Мінск вулічны музыкант, які спявае па-беларуску. Звонкі голас яго гармоніка і душэўныя песні можна пачуць у пераходах на розных станцыях метро, але асабліва музыканту падабаецца выступаць перад мінакамі на «Партызанскай» і «Плошчы Перамогі» — для гэтых пляцовак у яго складзены адпаведны ваенна-патрыятычны рэпертуар.
На жаль, гэтым здымкам нельга паказаць і сотую частку натхнення і душэўнага ўздыму нашага героя. Але ў невялікім відэа, якое змешчана на звяздоўскім сайце (раю ўсім паглядзець), можна адчуць, наколькі віртуозна валодае інструментам былы настаўнік фізікі, а цяпер пенсіянер з пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна, які сваімі песнямі «запальвае» пешаходаў. У сюжэце ён надзвычай цікава апавядае, як у дзевяць гадкоў навучыўся іграць, які ў яго гармонік і чаму спявае на роднай мове. А таксама пра сваё незвычайнае імя — Любамір.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота і відэа аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya