Сёння, на жаль, далёка не ўсе рэгіянальныя бюджэты самадастатковыя. Якія механізмы для павышэння долі ўласных даходаў у агульным аб'ёме мясцовых бюджэтаў лепш выкарыстоўваць?
Адказ на гэтае пытанне лепш за іншых ведае Мінфін. Яго кіраўнік Максім Ермаловіч расказаў [3] народным абраннікам, якія прымалі ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі і Савета Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на што неабходна звярнуць увагу. А яшчэ міністр анансаваў новыя падыходы Мінфіна па кіраванні ліквіднасцю сродкаў.
На ўсе пытанні — што рабіць і які інструментарый выкарыстоўваць па фарміраванні асноўных напрамкаў развіцця тэрыторый дзеля эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі, накіраванай на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, — дапамаглі знайсці адказ [4] прадстаўнікі профільных міністэрстваў. Актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы, дапамога ў працаўладкаванні, якасць медыцынскіх паслуг, «смеццевыя войны»... Здаецца, кола абмеркаваных тэм не абмяжоўвалася толькі заяўленай у праграме. Асабліва шмат пытанняў узнікла па рэалізацыі нормаў дэкрэта аб садзейнічанні занятасці, паколькі большасць прысутных узначальвае адпаведныя камісіі ў сваіх рэгіёнах.
Падрабязней аб усім гэтым чытайце ў матэрыялах нашых карэспандэнтаў з Магілёўскай [5], Мінскай [6] і Віцебскай [7] абласцей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] http://zviazda.by/be/node/154554
[4] http://zviazda.by/be/node/154553
[5] http://zviazda.by/be/node/154551
[6] http://zviazda.by/be/node/154548
[7] http://zviazda.by/be/node/154546
[8] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne