Жыхаркі вёскі Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна Ганна Іванкіў і Валянціна Абрамава часта ўдзельнічаюць у народных святах і дэманструюць на адкрытым паветры адмысловы мясцовы спосаб прыгатавання бліноў і дранікаў на запаленай калодзе. Дарэчы, гэтыя жанчыны — прыхільніцы захавання традыцыі і папулярызацыі мясцовых страў, удзельніцы вясковага аматарскага клуба нацыянальнай кухні «Груца». Гэтым разам Ганна і Валянціна частавалі дранікамі па-радзюкоўску на Масленіцу ў райцэнтры.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya