Былы наваполацкі тэхнік-тэхнолаг, а цяпер жыхарка вёскі Захарнічы Полацкага раёна Галіна ШТУКІНА, выйшаўшы на пенсію, захапілася выразаннем птушак і жывёл з фанеры і стала ўпрыгожваць імі фасад дома, свайго падворка, кветнікаў. Зімовымі вечарамі з дапамогай звычайнага лобзіка жанчына выпільвала і размалёўвала пеўняў, буслоў, зайцаў, вавёрак. А цяпер, з надыходам вясны, на кожную граду яна заўсёды ставіць кагосьці з гэтых персанажаў, тым самым надаючы сваёй сядзібе радасны, незвычайны настрой.
А тры гады таму на ўскрайку агарода Галіны «пасяліліся» і экзатычныя птушкі — паўліны, якіх умелая жанчына зрабіла са звычайных пластыкавых бутэлек. Прыгожыя птушкі сталі візітнай карткай не толькі сядзібы Штукіных — усёй вёскі.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya