Брыгада маляроў-аддзелачнікаў Мінскага будаўнічага ўпраўлення № 217, у якой працуюць толькі жанчыны, гэтымі днямі ўдзельнічае ў рэстаўрацыі знакамітага помніка архітэктуры — архірэйскага дома на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, які быў вядомы яшчэ з пазамінулага стагоддзя.
На здымку — Аксана Бярозкіна і Ірына Пракудзіна. Гэтыя жанчыны — майстры сваёй справы, працуюць на будоўлі па некалькі дзесяцігоддзяў, сваёй працай яны ўпрыгожвалі такія значныя аб'екты, як Палац Незалежнасці, Нацыянальная бібліятэка, Вялікі тэатр оперы і балета, Палац Рэспублікі, інтэрнаты «студэнцкай вёскі», рэстаўравалі будынак мінскага цырка.
Анатоль Кляшчук
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya