На захадзе Шры-Ланкі прагрымеў новы выбух, піша lenta.ru [1] са спасылкай на мясцовае выданне News First.
Выбух адбыўся ў горадзе Пугода, які знаходзіцца ў 37 кіламетрах ад сталіцы краіны - Каломба. Паліцыя Шры-Ланкі ўстанаўлівае акалічнасці выбуху. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.
Раней 25 красавіка стала вядома аб планах тэрарыстаў зладзіць некалькі выбухаў падчас пахавання ахвяр тэрактаў.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/04/25/sri_lanka_terror/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190421/1555829682-vybuhi-na-shry-lancy-ne-mensh-za-50-chalavek-zaginuli
[3] http://zviazda.by/be/news/20190423/1556026399-id-uzyala-adkaznasc-za-terakty-u-shry-lancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/shry-lanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybuh