Яго адпусцілі ў ноч на сераду. Плаціні затрымалі [1] з-за карупцыйнага скандалу, звязанага з правам Катара на правядзенне чэмпіяната свету па футболе ў 2022 годзе, піша nn.by [2].
Раней экс-прэзідэнта УЕФА даставілі ў паліцэйскі ўчастак у Нантэры пад Парыжам. Паведамлялася, што гэта звязана з падазрэннямі ў карупцыі падчас прысваення Катару права на правядзенне ЧС-2022. Адвакат Плаціні заявіў, што экс-прэзідэнта затрымалі для дачы паказанняў сведак.
Плаціні быў прэзідэнтам УЕФА ў 2007-2015 гадах. У кастрычніку 2015 года яго адхілілі ад яго абавязкаў на 90 дзён з-за расследавання швейцарскай пракуратурай справы аб карупцыі ФІФА і УЕФА. Па дадзеных следства, у 2011 годзе Плаціні атрымаў ад Ёзэфа Блатэра, які тады быў прэзідэнтам ФІФА, банкаўскі перавод на 2 мільёны швейцарскіх франкаў. Суд убачыў у гэтых дзеяннях канфлікт інтарэсаў, Плаціні ў выніку пакінуў сваю пасаду.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190618/1560847786-mishel-placini-aryshtavany-pa-padazrenni-u-karupcyi-z-za-chs-u-katary
[2] https://nn.by/?c=ar&i=232385
[3] https://zviazda.by/be/tags/mishel-placini