Некалі ў вёсцы Касары Ушацкага раёна працавалі паштальёнамі мужчыны, і гэта была мясцовая славутасць. Цяпер у Касарах застаўся толькі адзін паштальён, і гэта таксама мужчына — Аляксандр АЛЕКСІЁНАК, работнік сувязі з дваццацітрохгадовым стажам.
Па-ранейшаму ў паштовай сумцы Аляксандра ляжаць розныя газеты і часопісы. А яшчэ Аляксандр Аляксандравіч прымае заказы ад старых вяскоўцаў на дастаўку ім прадуктаў харчавання і гаспадарчых тавараў. Ён дапамагае пенсіянерам плаціць і за камунальныя паслугі, і за электрычнасць, і за тэлефон.
Яшчэ і пагаворыць шчыра, раскажа апошнія навіны (як на гэтым фота з цёзкай па прозвішчы Ірынай Паўлаўнай Алексіёнак). Адным словам, функцыя вясковага паштальёна яшчэ не вычарпана, і рана спісваць яе з жыццёвага рахунку.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya