У пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча прайшоў Х Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка».
Гасцей фестывалю парадавалі вядомыя барды, а таксама рыбалоўныя спаборніцтвы, турнір па пляжным валейболе, конкурс «Каралева бард-рыбалкі» з Наталляй Наважылавай, Кубак бард-рыбалкі па бегу, конкурс аўтарскай песні і іншае. Арганізатарамі фестывалю выступілі Магілёўскі аблвыканкам, Быхаўскі райвыканкам, абласны грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму, творчае аб'яднанне «Сваё асяроддзе» і Палац культуры вобласці.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-bard-rybalka-0