Флэшмоб, у якім айчынныя артысты розных пакаленняў чытаюць любімыя вершы, запусціла «Сталічнае тэлебачанне».
У серыі ролікаў Анатоль Ярмоленка, салістка гурта «Аёва» Кацярына Іванчыкава, Іскуі Абалян і іншыя вядомыя беларусы чытаюць вершы на роднай мове.
Дарэчы, сёлета ў адборачных этапах конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які ладзяць сумесна міністэрства адукацыі і міністэрства інфармацыі Беларусі, Саюз пісьменнікаў і «Сталічнае тэлебачанне», узялі ўдзел больш як 13 тысяч дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны.
Як адзначаюць арганізатары, гэта рэкорд за ўсе гады правядзення конкурсу. У фінале паэтычнага спаборніцтва, што адбудзецца 31 жніўня ў Слоніме ў межах Дня беларускага пісьменства, выступяць 15 юных чытальнікаў.
Тэлеверсію падзеі, а таксама святочны канцэрт з удзелам папулярных эстрадных артыстаў, тэлеканал СТБ пакажа 1 верасня.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyvaya-klasika