Навукоўцы з Універсітэта Арызоны вызначылі, што самае небяспечнае месца ў любой кватэры - кухонная ракавіна, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на CNN.
У ракавіне на кухні тоіцца больш шкодных мікробаў і мікраарганізмаў, чым ва ўнітазе. Акрамя таго, некаторыя няякасныя прадукты харчавання, з якімі мы маем справу на кухні, могуць быць разносчыкамі сальманелы і кішачнай палачкі.
На апрацоўчай дошцы таксама досыць мікробаў - больш, чым на сядзенні ўнітаза.
Небяспечнымі кухоннымі прадметамі, якія збіраюць бактэрыі, з'яўляюцца стальніца, губкі, ручнікі і ручкі халадзільнікаў.
Фота ў мініяцюры: blancohouse.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/uchenye-opredelili-samoe-opasnoe-mesto-v-kvartire/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kuhnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dom
[4] https://zviazda.by/be/tags/mikroby
[5] https://zviazda.by/be/tags/graz