Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў запісаў відэазварот праз 4 дні пасля смяротнага ДТЗ [1] на Садовым кальцы ў Маскве, паведамляе Meduza [2].
Акцёр папрасіў прабачэння ў сям'і Сяргея Захарава, кур'ера інтэрнэт-крамы «Деликатеска», які загінуў у аварыі, і паабяцаў дапамагчы «ўсімі сродкамі, калі прымуць». Міхаіл Яфрэмаў адзначыў, што гэта спроба «не адкупіцца, а загладзіць», і назваў недаравальным тое, што сеў п'яным за руль. Таксама артыст паабяцаў не «адмазвацца» з дапамогай знаёмых.
Аднак, як паведаміў rbc.ru [3] адвакат сям'і загінулага Аляксандр Дабравінскі, сям'я адмовілася прымаць грашовую дапамогу ад артыста. «Сям'я, вядома, чула прабачэнні спадара Яфрэмава і лічыць іх запозненымі. Прадстаўнікі сям'і маюць намер ісці да канца, дамагаючыся справядлівага рашэння суда. Такім чынам, прабачэнні дэ-факта не прынятыя».
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200609/1591680521-rasiyski-akcyor-mihail-yafremau-zdzeysniu-u-necvyarozym-stane-dtz-sa
[2] https://meduza.io/feature/2020/06/13/ya-ne-ponimayu-kak-dalshe-zhit
[3] https://www.rbc.ru/society/13/06/2020/5ee4a56f9a7947a45c0368a8?from=from_main
[4] https://zviazda.by/be/tags/mihail-yafremau
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[6] https://zviazda.by/be/tags/prabachenne