Вы тут

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў здзейсніў у нецвярозым стане ДТЗ са смяротным зыходам


Маскоўская паліцыя пацвердзіла, што акцёр Міхаіл Яфрэмаў затрыманы пасля ДТЗ на Смаленскай плошчы ў цэнтры Масквы, паведамляе ТАСС са спасылкай на начальніка прэс-службы ГУ МУС Расіі па Маскве Уладзіміра Васеніна.


«У панядзелак у 21:44 каля дома 3 на Смаленскай плошчы кіроўца аўтамабіля Jeep Grand Cherokee дапусціў выезд на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Lada. Па папярэдніх дадзеных, у выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца Lada. На месцы працуюць экстранныя службы. Супрацоўнікамі паліцыі кіроўца [іншамаркі] затрыманы на месцы здарэння», - сказаў ён.

Пазней Уладзімір Васенін паведаміў, што Міхаіл Яфрэмаў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Пацярпелы кіроўца памёр сёння раніцай у Бальніцы.

Міхаілу Яфрэмаву пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Прэв'ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.