Акцёра Міхаіла Яфрэмава змясцілі ў рэанімацыю Боткінскай бальніцы ў Маскве, пра гэта паведамляе lenta.ru [1].
Стан артыста ацэньваецца як цяжкі. Падрабязнасці пакуль не раскрываюцца.
Яфрэмава павезлі на машыне хуткай дапамогі з Прэсненскага суда, дзе павінна было пачацца пасяджэнне па справе аб смяротным ДТЗ з яго удзелам. Акцёр адчуў сябе дрэнна ўжо на шляху ў суд — судовым прыставам прыйшлося весці яго ў будынак, трымаючы пад рукі. Неўзабаве знясіленага акцёра вынеслі за рукі і за ногі і змясцілі ў аўтамабіль хуткай дапамогі. Тое, што адбылося, патрапіла на відэа. Адвакат акцёра Эльман Пашаеў заявіў, што ўрачы падазраюць у Яфрэмава перадінсультны або перадінфарктны стан.
Пасяджэнне суда па справе не адбылося, яго перанеслі на 12 жніўня.
Увечары 8 чэрвеня акцёр Міхаіл Яфрэмаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, здзейсніў [2] аварыю ў цэнтры Масквы. Яго машына выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў фургон. Кіроўца фургона Сяргей Захараў пазней памёр. Сам Яфрэмаў не пацярпеў. Акцёра адправілі пад хатні арышт да 9 жніўня.
Прэв'ю: lenta.ru
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2020/08/11/efr_reanim/?utm_campaign=breaking-news&utm_medium=browser-notification&utm_source=push-notification
[2] http://zviazda.by/be/news/20200609/1591680521-rasiyski-akcyor-mihail-yafremau-zdzeysniu-u-necvyarozym-stane-dtz-sa
[3] https://zviazda.by/be/tags/undefined