У Беларусі трэба перафармаціраваць пенсійную сістэму. Пра гэта заявіў [1] прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы [1] праграму дзейнасці ўрада да 2025 года.
Па яго словах, мае адбыцца і перафармаціраванне ўсёй пенсійнай сістэмы краіны. Будзе больш задзейнічаны механізм прыватных пенсійных зберажэнняў і карпаратыўных пенсійных праграм наймальнікаў.
«Ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па падтрыманню сярэдняй пенсіі па ўзросце на ўзроўні не ніжэй 40 працэнтаў ад сярэднемесячнага заробку па краіне», — дадаў Раман Галоўчанка.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20201202/1606900402-premer-ministr-pradstaviu-deputatam-praekt-pragramy-dzeynasci-urada-da-2025
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pensii