У Беларусі выяўлена пяць пунктаў геадэзічнай дугі Струвэ, якая цяпер у ахоўным Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тры з гэтых пунктаў знаходзяцца ў Іванаўскім раёне — каля вёсак Ляскавічы, Шчакоцк і Асаўніца. Усе яны абазначаны аднолькавымі вышкамі-пірамідамі і мармуровымі помнікамі, за якія адказвае Рэспубліканскі камітэт «Дзяржкаммаёмасць», у прыватнасці, аддзел службы землеўпарадкавання і геадэзіі Іванаўскага райвыканкама. Начальнік аддзела Валянціна БЫЧЫК, якая па службе ведае кожны гектар раёна і часта аб'язджае тэрыторыю, любіць наведаць гістарычныя мясціны, у тым ліку і тыя, якія абазначаны помнікамі ЮНЕСКА. Здымак галоўнага раённага землямера зроблены якраз каля аднаго такога знака — паблізу вёскі Шчакоцк.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny