Сцяг Беларусі падняты ў алімпійскім Сочы. Урачыстая цырымонія падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на ХХІІ Алімпійскіх зімовых гульнях 2014 года адбылася ўчора ў Горнай алімпійскай вёсцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Пасольства Беларусі ў Расіі.
[3]Гэта сімвалічнае мерапрыемства правяла мэр Горнай вёскі, алімпійская чэмпіёнка расійская канькабежка Святлана Журава. У цырымоніі прынялі ўдзел першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, шэф беларускай місіі на Алімпійскіх гульнях, намеснік генеральнага сакратара, начальнік упраўлення развіцця алімпійскага руху НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, спартсмены і прадстаўнікі СМІ. Затым беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у богаслужэнні ў нядаўна асвячоным храме Нерукатворнага Абраза Хрыста Збавіцеля ў Сочы, дзе Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адслужыў малебен.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/sport-0
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/02/125.png
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/belta-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/scyag-belarusi
[7] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskaya-vyoska
[8] https://zviazda.by/be/tags/hhii-alimpiyskihyazimovyya-gulni-2014
[9] https://zviazda.by/be/tags/gornaya-alimpiyskaya-vyoska
[10] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-zhurava-0