Мы раней паведамлялі, што сёлета ў сувязі з умовамі надвор'я на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Беларусі не будуць уводзіцца веснавыя абмежаванні на восі транспартных сродкаў.
А вось міжнародным перавозчыкам трэба памятаць, што такія абмежаванні — з нагрузкай на адзіночную вось звыш васьмі тон — будуць дзейнічаць на рэспубліканскіх дарогах Казахстана.
Дзейнічаць яны будуць з 23 сакавіка па 1 мая ў Акцюбінскай, Акмалінскай, Усходне-Казахстанскай, Заходне-Казахстанскай, Карагандзінскай, Кастанайскай, Паўладарскай і Паўночна-Казахстанскай абласцях.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/gazeta
[4] https://zviazda.by/be/u-svece
[5] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[6] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[7] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanni-na-darogah