Складаннем больш чым 30 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях скончыліся праверкі гандлёвых аб'ектаў Ліды, Ваўкавыска і Навагрудка. Выпадкі рэалізацыі пратэрмінаваных ці няякасных тавараў былі ўстаноўлены гандлёвай інспекцыяй Мінгандлю па Гродзенскай вобласці практычна ў кожным з 20 правераных аб'ектаў.
Агулам з рэалізацыі было знята больш за 200 найменняў тавараў на суму звыш 30 мільёнаў рублёў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю. У іх ліку аказаліся мясныя паўфабрыкаты, імпартная кансерваваная гародніна і шампіньёны, тэрмін годнасці якіх, напрыклад, скончыўся яшчэ ў 2011 годзе, і іншае. Штрафныя санкцыі за падобныя парушэнні жорсткія. Скажам, адзін з гандлёвых аб'ектаў за паўторную на працягу года рэалізацыю пратэрмінаваных каўбасных вырабаў быў пакараны судом штрафам у памеры 60 мільёнаў рублёў, а прадавец, якая дапусціла наўмыснае скажэнне звестак пра тэрмін годнасці тавару, што было класіфікавана як падман пакупнікоў, аштрафавана на 2,7 мільёна рублёў.
Сергей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandal
[5] https://zviazda.by/be/tags/tavary
[6] https://zviazda.by/be/tags/prodazh