Беларуская сталіца рыхтуецца да правядзення фіналу Кубка свету-2015 па сучасным пяцібор'і. Турнір, у якім прымуць удзел 72 спартсмены (36 мужчын і 36 жанчын), адбудзецца з 11 па 14 чэрвеня на базе дзвюх пляцовак.
Спаборніцтвы па фехтаванні і плаванні прыме Беларускі ўніверсітэт фізічнай культуры. А наймацнейшых спартсменаў у верхавой яздзе, камбінаваным відзе (бег, стральба) і бонус-раўндзе па фехтаванні вызначаць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі, што ў Ратамцы.
Між іншым, у фінале атлеты будуць змагацца за дзве ліцэнзіі (па адной у мужчын і жанчын) на Алімпіяду-2016. Да старту найбуйнейшага турніру года рыхтуюцца наймацнейшыя беларускія спартсмены — Павел Ціханаў, Раман Пінчук, Настасся Пракапенка і Ірына Прасянцова. Арганізатары спаборніцтваў абяцаюць цікавую спартыўна-забаўляльную праграму. У Ратамцы можна будзе пастраляць са спартыўных пісталетаў, паспрабаваць сябе ў фехтаванні і пакатацца на конях. Прыходзьце — не пашкадуеце!
Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/sport-0
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/06/5-31.jpg
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/daryna-zapolskaya