Лідар Маўрытаніі Махамед ульд Абдэль Азіз наведаў матч за Суперкубак краіны па футболе паміж камандамі «Тэўраг-Зэйна» і «Ксар».
Пасля перапынку прэзідэнт яўна засумаваў і на 63-й хвіліне загадаў спыніць паядынак і загадзя прабіць серыю 11-метровых удараў. У выніку перамогу атрымаў «Тэўраг-Зэйна». Рашэнне было прынята пасля перамоў з трэнерамі і прэзідэнтамі клубаў.
Якаў ЖУРБІН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yakau-zhurbin
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/sport-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport