Яго можна здзейсніць у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Тут адкрылася выстаўка, арганізаваная пры падтрымцы кампаніі JTІ. Гэты творчы праект ажыццёўлены сумесна з шэрагам літоўскіх музеяў. Выстаўка дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з падзеямі даўніны, якія не так добра вядомы большасці з нас, але з'яўляліся вельмі важнымі для свайго часу. Удзел у іх бралі прадстаўнікі знакамітага роду Радзівілаў і іх сучаснікі.
Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі паказвае матэрыялы «Трайчанскага» архіва» — комплексу дакументаў XVІ—XІX стагоддзяў, якія былі сабраныя ў Слуцкім Свята-Троіцкім праваслаўным манастыры. Гэтыя тэксты адлюстроўваюць разнастайныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць з іх дагэтуль не выносілася на публічны агляд.
Сярод экспанатаў з Літвы — вырабы мастацкага ліцця і кавальства, паліхромная кафля. Маюцца тут і рэдкія кніжныя выданні той эпохі. Самае прыкметнае з іх — Біблія, якая надрукавана ў Брэсце ў 1563 годзе на замову Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэты экзэмпляр паказваецца ў Беларусі ўпершыню.
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] http://zviazda.by/be/news/20160212/1455279827-radzivily-vyalikaya-epoha-knyazyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/radzivily
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzey