Вы тут

Радзівілы. Вялікая эпоха князёў


Такое імя атрымаў творчы праект шэрагу літоўскіх музеяў і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Міжнародная выстава, арганізаваная пры падтрымцы кампаніі JTI, запрашае ў музейныя залы ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым, духоўнай і матэрыяльнай спадчынай. Экспазіцыя дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з падзеямі даўніны не так добра вядомымі, але вельмі важнымі, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі гэтага знакамітага роду.


   На выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь можна ўбачыць  рэдкія кніжныя выданні XVI – XVIII стагоддзяў, галоўнае з якіх – Біблія, надрукаваная ў Брэсце ў 1563 годзе па замове Мікалая Радзівіла Чорнага. У Беларусі яна паказваецца ўпершыню. На выставу ў Мінск з Літвы прывезеныя арыгінальныя вырабы мастацкага ліцця, паліхромная кафля, вырабы майстроў-кавалёў. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіў шэраг матэрыялаў з так званага Трайчанскага архіва -- комплекс дакументаў XVI – XIХ стагоддзяў, назапашаных у Слуцкім Свята-Троіцкім праваслаўным манастыры. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносіліся на публічны агляд.

  Удзельнікамі выставы з Літоўскай Рэспублікі з’яўляюцца Біржайскі рэгіянальны музей “Села”, Кедайняйскі рэгіянальны музей, Нацыянальны музей “Палац вялікіх князёў літоўскіх” (Вільнюс). З беларускага боку ў выставе бяруць удзел Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.                                                                                    


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.