Для наведвальнікаў у музеі падрыхтуюць фарбы, пэндзлі, палітру, аловак і мальберт. Арганізатары запэўніваюць, што выдатныя навыкі малявання не патрэбны.
- З нашымі гасцямі будзе працаваць мастак Марта Чарнова. Яна падрабязна растлумачыць, як з нуля стварыць свой шэдэўр. Карціну, якую сення будем маляваць, мы распрацавалі спецыяльна для праекта - капіраваць вядомыя палотны не будзем. Кожнаму ўдзельніку нашай вечарыны мы даем свабоду выканання. Несупадзенне з арыгінальным малюнкам толькі ўхваляецца, - распавяла арганізатар праекта "Арт-бар" Аляксандра Філатава.
Акрамя майстар-класу па жывапісу, наведвальнікаў арт-вечарыны чакае эксклюзіўная экскурсія па выставе сучаснага мастацтва, а таксама пачастунак у выглядзе гарбаты або кавы.
Кошт квітка - 40 рублёў.
Хрысціна Хілько
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/hryscina-hilko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[4] http://zviazda.by/be/news/20160804/1470331178-raim-shadzic
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-mastacki-muzey
[6] https://zviazda.by/be/tags/art-vecharyna
[7] https://zviazda.by/be/tags/god-kultury