Як паведамляла [4] ўжо «Звязда», у лiпенi ў Свята-Елiсееўскiм Лаўрышаўскiм мужчынскiм манастыры ў Навагрудскiм раёне падчас археалагiчных даследаванняў былi выяўленыя два невядомыя раней саркафагi, у якiх знаходзiлiся касцяныя астанкi людзей i культавыя прадметы. Археолагi мяркуюць, што ў iх пахаваныя асобы, якiя маюць вялiкую значнасць для манастыра i праваслаўнай царквы ў цэлым.
Праведзеныя ў цэнтральнай лабараторыi навукова-вытворчага цэнтра па геалогii радыевугляродныя даследаваннi пацвердзiлi меркаванне прадстаўнiкоў археалагiчнай экспедыцыi пра тое, што пахаванне ў саркафагу адносіцца да больш ранняга перыяду, чым сам манастырскi Свята-Успенскi храм XVIII стагоддзя ў вёсцы Лаўрышава. Вiдавочна, што астанкi ўшанаваных царквой асоб былi перанесены туды з больш ранняга храма. Час пахавання ў саркафагу супадае з перыядам, якi папярэднiчаў кананiзацыi святога прападобнага iгумена Елiсея Лаўрышаўскага. Кананiзацыя адбылася ў 1514 годзе на царкоўным саборы ў Вiльнi.
Для атрымання больш дакладных звестак пра час пахавання i яго магчымай персаналiзацыi плануецца правесцi далейшыя лабараторныя даследаваннi, у тым лiку ДНК-аналiз. Будуць даследаваны таксама матэрыялы другога саркафага, а 15—20 жнiўня запланаваны дадатковыя археалагiчныя даследаваннi непасрэдна ў Лаўрышаве.
Анатоль СЛАНЕЎСКI
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/anatol-slaneuski
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/krayaznaustva
[4] http://zviazda.by/be/news/20160801/1470072663-u-lauryshauskim-manastyry-znoydzeny-2-nevyadomyya-raney-sarkafagi
[5] mailto:slaneuski@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/svyata-eliseeuski-lauryshauski-muzhchynski-manastyr
[7] https://zviazda.by/be/tags/sarkafagi
[8] https://zviazda.by/be/tags/arheolagi
[9] https://zviazda.by/be/tags/svyata-uspenski-hram