У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа можна ўбачыць злабадзённае ў адмысловай выставе карыкатур аднаго аўтара — азербайджанскага мастака Байрама Гаджызадэ, старшыні Азербайджанскага саюза карыкатурыстаў, аўтара артыкулаў, навуковых работ і манаграфій, уладальніка ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў» сваёй краіны. Экспазіцыя «Без слоў» складаецца з работ, што атрымалі прэміі на міжнародных конкурсах і фестывалях карыкатуры, а творы Байрама Гаджызадэ адзначаныя ў дзевятнаццаці краінах свету.
«Гэта выстава стане для мяне экзаменам перад вамі, перад маімі беларускімі калегамі. Я вельмі шчаслівы знаходзіцца ў Мінску, у брацкай і сяброўскай нам краіне — Беларусі. Я хачу, каб карыкатура аб'ядноўвала людзей, розныя культуры і служыла мастом дружбы паміж народамі, рэлігіямі і расамі, дзяржавамі і простымі людзьмі. Я ўсцешаны тым, што гэта выстава адкрылася, і адбылося гэта дзякуючы людзям, якія цэняць жанр карыкатуры», — сказаў аўтар на адкрыцці.
Выстава «Без слоў» будзе адкрыта для наведвальнікаў да 29 снежня.
Соф'я КІСЯЛЁВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bez-slou
[4] https://zviazda.by/be/tags/bayram-gadzhyzade
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya